Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак заклікаў да салідарнасці з Украінай
Святы Айцец
20.04.2016 12:35

20 красавіка Святы Айцец Францішак скіраваў заклік да салідарнасці з Украінай.

«Насельніцтва Украіны доўга пакутуе ад наступстваў узброенага канфлікту, забытага многімі. Як ведаеце, я заклікаў Касцёл у Еўропе падтрымаць ініцыятыву, мной устаноўленую, каб выйсці насустрач гэтай надзвычайнай гуманітарнай сітуацыі.

Загадзя дзякую ўсім, хто шчодра далучыцца да ініцыятывы, якая пройдзе 24 красавіка», — сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Пра збор ахвяраванняў для ахвяр канфлікту ва Украіне Пантыфік абвясціў 3 красавіка ў прамове перад малітвай «Regina Caeli». «Гэты акт міласэрнасці мае на мэце не толькі палегчыць матэрыяльныя пакуты, але і жадае таксама выказаць маю блізкасць і асабістую салідарнасць з ўсім Касцёлам. Я шчыра спадзяюся, што гэты жэст дапаможа паспрыяць міру і павазе правоў на гэтых так выпрабаваных землях», — сказаў тады Святы Айцец.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.