Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец заклапочаны лёсам насельніцтва Сірыі
Святы Айцец
07.02.2016 20:55

Папа Францішак выказаў сваю «глыбокую заклапочанасць» драматычным лёсам грамадзянскага насельніцтва, якое пакутае ад цяжкіх баёў у Сірыі і вымушана ўцякаць, каб пазбегнуць жахаў вайны.

7 лютага падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» ў Ватыкане Пантыфік паўтарыў сваё неаднаразова выказанае спадзяванне, што сірыйскі народ адчуе «шчодрую салідарнасць» і неабходную дапамогу міжнароднай супольнасці ў «забеспячэнні выжывання і годнасці». Святы Айцец заклікаў да тэрміновых намаганняў па арганізацыі перамоў паміж бакамі.

«Толькі палітычнае вырашэнне канфлікту зможа гарантаваць будучыню паяднання і міру ў гэтай любай і шматпакутнай краіне, за якую я запрашаю вас шмат маліцца», — сказаў Папа, звяртаючыся да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.