Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сыграе самога сябе ў мастацкім фільме
Святы Айцец
02.02.2016 11:53

Евангелізацыйная карціна будзе распавядаць пра прыгоды дзяцей з розных краін, якія ідуць па слядах апосталаў, шукаючы Хрыста ў звычайным жыцці.

Ідэю фільма «Далей за Сонца» падаў сам Папа Францішак, які прапанаваў кампаніі AMBI Pictures зрабіць фільм, які б мог перадаць дзецям сэнс, што стаіць за евангельскай гісторыяй.

Усе прыбыткі ад фільма пойдуць аргенцінскім дабрачынным арганізацыям, якія дапамагаюць дзецям і падлеткам.

Фільм будзе кранальным і займальным для сем'яў па ўсім свеце, сказала адна з заснавальніц кампаніі Моніка Бакардзі.

Асноўная праца над фільмам пачнецца ў Італіі ў пачатку 2016 года.

Catholicnewsagency.com (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.