Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа наведаў педыятрычную клініку ў сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі
Святы Айцец
30.11.2015 17:18

Святы Айцец здзейсніў нечаканы візіт у педыятрычную клініку ў сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі Бангі.

Вечарам 29 лістапада па дарозе ў мясцовы архікатэдральны касцёл Папа заехаў туды, каб прывітаць маленькіх пацыентаў клінікі і перадаць некалькі каробак з лекамі ад ватыканскай педыятрычнай клінікі “Bambino Gesu”, распавёў журналістам кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.

Гэты кароткі візіт не быў прадугледжаны ў афіцыйнай праграме Апостальскага падарожжа Пантыфіка.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.