Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: для перамогі над СНІДам неабходна адзінства
Святы Айцец
25.07.2015 15:56

Для перамогі над СНІДам неабходна адзінства, адзначыў Папа Францішак у пасланні да ўдзельнікаў VIII Міжнароднай канферэнцыі па праблеме СНІДу, якая прайшла 19-22 ліпеня ў Ванкуверы (Канада). Зварот Пантыфіка быў скіраваны за подпісам Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці кардынала П’етро Параліна.

Святы Айцец выказаў падтрымку і павагу ўсім, хто прысвяціў сябе ратаванню хворых на СНІД, асабліва праз высокаактыўную антырэтравірусную тэрапію і прафілактычныя дзеянні. Гэтыя меры сведчаць пра “магчымасць пазітыўнага выніку, калі ўсе сектары грамадства яднаюцца для дасягнення супольнай мэты”, гаворыцца ў пасланні. Папа запэўніў таксама ў сваёй малітве, каб “усім дасягненням у фармакалогіі, тэрапіі і даследваннях спадарожнічала рашучае імкненне спрыяць цэласнаму развіццю кожнай асобы”.

Каталіцкія арганізацыі прымаюць актыўны удзел у барацьбе са СНІДам, асабліва ў Трапічнай Афрыцы, якая застаецца эпіцэнтрам вірусу. Больш за 25% структур у свеце, якія дапамагаюць хворым на СНІД, з’яўляюцца каталіцкімі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.