Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа падтрымаў лекамі цэнтр для мігрантаў
Святы Айцец
21.07.2015 15:02

Папа Францішак падтрымаў рымскі цэнтр для мігрантаў “Baobab”. Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі перадаў ад імя Пантыфіка найбольш запатрабаваныя ў дадзены момант лекі.

Гаворка ідзе аб 50 кг медыцынскіх прэпаратаў для лячэння каросты і сотні ўпакоўках антыбіётыкаў, антыалергічных сродкаў і супрацьзапаленчых і антыгрыбковых мазяў.

Лекі будуць ужывацца медыкамі, якія дзейнічаюць у рамках ініцыятывы “вулічная клініка”, што мае на мэце прыйсці з медыцынскай дапамогай туды, дзе яна патрэбна бедным і бяздомным. Гаворка ідзе як пра дзяржаўныя, так і пра касцёльныя цэнтры, а таксама часовыя лагеры, створаныя для мігрантаў.

Медыцынская дапамога прадастаўляецца ў рамках праекта “Салідарнасць без межаў”, ініцыятарамі якога з’яўляюцца асацыяцыя “Салідарная медыцына” і італьянская пілігрымковая арганізацыя “UNITALSI”, якая дапамагае інвалідам, разам з кафедрай інфекцыйных захворванняў рымскага ўніверсітэта “Tor Vergata”.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.