Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец стварыў Калегію, якая будзе займацца сур’ёзнымі кананічнымі злачынствамі
Святы Айцец
11.11.2014 13:48

Папа ўстанавіў у рамках Кагрэгацыі Веравучэння спецыяльную Калегію з кардыналаў і біскупаў, якая будзе займацца кананічнымі злачынствамі больш сур’ёзнай натуры, якія былі здзейнены супраць маралі або адносяцца да надужыванняў у здзяйсненні сакрамэнтаў, аб якіх гаворыцца ў 1-6 параграфах Апостальскага ліста Яна Паўла ІІ «Sacramentorum Sanctitatis Tutela».

У спецыяльным рэскрыпце Папы Францішка гаворыцца, што новая Калегія будзе складацца з сямі кардыналаў і біскупаў і яе ўзначаліць старшыня. Усе яны будуць прызначацца непасрэдна Святым Айцом. Новы орган будзе кіравацца ў сваёй дзейнасці спецыяльна распрацаваным Рэгламентам. Рашэнне аб стварэнні Калегіі ўступіла ў сілу 11 лістапада з моманту апублікавання папскага дэкрэту ў ватыканскай газеце «L’Osservatore Romano».

У Рэскрыпце гаворыцца, што прычынай рашэння Пантыфіка стала вялікая колькасць зваротаў, што прыходзяць у Кангрэгацыю Веравучэння, і неабходнасць забеспячэння больш хуткага разгляду такога роду спраў.

Кананічныя правапарушэнні, зарэзерваваныя выключна для разгляду Кангрэгацыяй Веравучэння, датычаць учынкаў, скіраваных супраць святасці Найсвяцейшага Сакрамэнту, сакрамэнту Эўхарыстыі і сакрамэнту пакаяння. Таксама да кампетэнцыі ватыканскага ведамства адносяцца сур’ёзныя злачынствы супраць маральнасці, напрыклад злачынства супраць шостай запаведзі Дэкалогу, здзейсненае святаром з асобай ва ўзросце да 18 гадоў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.