Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пра прычыны і значэнне візіту Папы ў Албанію распавёў Дзяржаўны сакратар Святога Пасаду
Святы Айцец
19.09.2014 16:29

Пра прычыны і значэнне падарожжа Папы Францішка ў Албанію, якое адбудзецца 21 верасня, распавёў у інтэрв’ю Ватыканскаму тэлевізійнаму цэнтру Дзяржсакратар кардынал Пьетро Паралін. Іерарх перакананы, што дыялог і культура сустрэчы паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў магчымыя, і менавіта гэта пацвярджае сітуацыя ў сённяшняй Албаніі.

“Папа з вялікай ахвотай прамаўляе праз канкрэтныя прыклады, - адзначыў Дзяржсакратар. - Я думаю, што ён пажадаў паехаць у Албанію, каб падкрэсліць прыклад гэтай краіны, якая ў мінулым сустрэлася з немалымі цяжкасцямі і вырашыла ніколі не выкарыстоўваць рэлігію ў якасці прычыны для сутыкненняў і канфліктаў”.

Кардынал нагадаў таксама, што Албанія перажыла “доўгую зіму ізаляцыі з боку іншых краін”, таму сёння Апостальская Сталіца імкнецца падтрымаць яе на шляху да еўрапейскай інтэграцыі, падкрэсліваючы адмысловы ўклад, які краіна павінна прынесці еўрапейскай супольнасці. “Узгадаем пра духоўную спадчыну, якая была захавана, нягледзячы на гады рэпрэсій, рэлігійнага пераследу, і якая павінна быць абаронена і ажыўлена”, - дадаў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі.

Іерарх падкрэсліў павагу да інстытута сям’і, характэрную для албанскага грамадства. “Албанія, несучы толькі гэтыя каштоўнасці і свае асаблівыя рысы, зможа плённа паспрыяць праекту еўрапейскай інтэграцыі”, - адзначыў кардынал.

Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца выказаў спадзяванне, што Албанія здолее выстаяць перад хваляй секулярызацыі, якая абрынулася на ўвесь кантынент. Кардынал нагадаў пра часы жорсткага антырэлігійнага пераследу і адраджэння Касцёла. “На маю думку, важна сказаць, што краіна, з якой Бог быў выгнаны, знішчаны заканадаўча, павінна навучыць нас жыць пастаяннымі адносінамі з Панам, не паддаючыся спакусам жыцця, у якім Бог пакідаецца на ўзбочыне”, - сказаў іерарх.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.