Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа зноў заклікаў да малітвы аб міры ў Сірыі і на Блізкім Усходзе
Святы Айцец
29.09.2013 16:49

29 верасня перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра Папа Францішак у чарговы раз заклікаў да малітвы аб міры ў Сірыі і на Блізкім Усходзе. Гэта адбылося пасля Імшы для ўдзельнікаў Міжнароднага катэхетычнага кангрэса і настаўнікаў рэлігіі ў рамках Года веры.

На Імшы прысутнічаў Патрыярх Антыёхіі і ўсяго Усходу Ян Х. Святы Айцец адзначыў, што прысутнасць у Ватыкане праваслаўнага іерарха, якога ён назваў сваім братам, мабілізуе хрысціян маліцца аб міры ў Сірыі і на Блізкім Усходзе.

Папа нагадаў таксама, што 28 верасня ў Харватыі быў абвешчаны благаслаўлёным Міраслаў Булешыч, святар, які прыняў мучаніцкую смерць у 1947 г. «Будзем праслаўляць Пана, які бяссільным дае моц найвышэйшага сведчання», — сказаў Пантыфік.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.