Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа: Дух Святы прыносіць у нашы сэрцы давер Божай любові
Святы Айцец
09.05.2013 12:37

Пра значэнне Духа Святога ў жыцці хрысціян напісаў папа Францішак 9 мая ў «Твітэры». «Дух Святы прыносіць у нашы сэрцы найкаштоўнейшы дар: глыбокі давер Божай любові і міласэрнасці», — так гучыць новы запіс Пантыфіка.

Пра сутнасць Духа Святога казаў Папа і 8 мая падчас агульнай аўдыенцыі. Па словах Пантыфіка, Дух Святы наталяе прагу поўнага і добрага жыцця. «Чалавек усіх часоў і месцаў жадае поўнага, прыгожага, справядлівага і добрага жыцця. Жыцця, якому не будзе пагражаць смерць, якое можа сталець і ўзрастаць аж да сваёй поўні. Чалавек — нібы вандроўнік, які, праходзячы праз пустыні жыцця, мае прагу вады жывой, свежай, струмяністай, здольнай знутры наталіць яго глыбокае жаданне святла, любові, прыгажосці і спакою. Мы ўсе адчуваем гэтае жаданне! А Езус дорыць нам гэтую жывую ваду: ёй з’яўляецца Дух, які паходзіць ад Айца і якога Езус улівае ў нашы сэрцы», — сказаў Святы Айцец.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.