Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку халдзейскага Патрыярха Вавілоніі
Святы Айцец
20.12.2012 11:16

19 снежня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку кардынала Эмануэля ІІІ Дэлі з пасады халдзейскага Патрыярха Вавілоніі ў Іраку. Папа склікаў на 28 студзеня 2013 г. у Рым Сінод Біскупаў гэтага Касцёла для абрання наступнага Патрыярха.

Як паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Сінодам будзе кіраваць прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынал Леанарда Сандры. Адміністратарам халдзейскага Касцёла ў Іраку да абрання новага духоўнага лідара Пантыфік прызначыў арцыбіскупа Жака Ісхака.

85-гадовы кардынал Эмануэль III Дэлі з’яўляўся Патрыярхам халдзейскага Касцёла з 3 снежня 2003 г.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме