Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Апостальскай службы дабрачыннасці новы кіраўнік
Святы Айцец
08.11.2012 15:18
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў кс. прэлата Гуіда Поцца новым кіраўніком Апостальскай службы дабрачыннасці. Адначасова Пантыфік менаваў кс. Поцца тытулярным біскупам Баньёрэджо. Біскупскае пасвячэнне святар атрымае 17 лістапада 2012 г.

Служба Папскай дабрачыннасці займаецца дапамогай бедным і патрабуючым ва ўсім свеце. Яна была заснавана ў XIII ст., а ў 1409 г. папа Аляксандр V абнародаваў асаблівую булу, у якой акрэсліў правілы яе дзейнасці.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.