Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ці наведае папа Бэнэдыкт XVI Украіну?
Святы Айцец
16.10.2012 13:27

«Існуе вялікая верагоднасць, што Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у хуткім часе наведае Украіну», — адзначыў арцыбіскуп Святаслаў Шаўчук. Кіраўнік Грэка-Каталіцкай Царквы ва Украіне, які прабывае ў Ватыкане на Сінодзе Біскупаў, паінфармаваў аб гэтым у размове з журналістамі 15 кастрычніка.

На пытанне, ці наведае Святы Айцец Украіну ў будучым годзе, іерарх адказаў: «Мяркую, што так. Вернікі ва Украіне чакаюць Бэнэдыкта XVI».

Магчымы візіт Пантыфіка ва Украіну абмяркоўваецца ўжо даўно. Сваё запрашэнне Святому Айцу скіравалі мясцовы Каталіцкі Касцёл і Грэка-Каталіцкая Царква. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ва Украіне арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі ў інтэрв’ю агенцтву KAI адзначаў, што Папа вельмі жадаў прыехаць на 600-годдзе Львоўскай архідыяцэзіі, якое святкавалася ў гэтым годзе, аднак не мог прыбыць туды ў чэрвені, бо распачаўся чэмпіянат Еўропы-2012, а ў верасні адбылося падарожжа Пантыфіка ў Ліван.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.