Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыканскія паліцэйскі і пажарны прынясуць фігурку Божага Дзіцятка да стаенкі на плошчы Святога Пятра
Дзяржава Ватыкан
23.12.2016 09:48

У гэтым годзе 24 снежня падчас вігілійнай святой Імшы фігурку Немаўлятка Езуса да стаенкі на плошчы Святога Пятра прынясуць і пакладуць у яселькі ватыканскія паліцэйскі і пажарны.

Такое рашэнне Губернатарства Ватыкана было прынята з нагоды 200-годдзя заснавання ватыканскага корпуса жандармерыі і паклікана стаць «невялікім жэстам удзячнасці людзям, якія шчодра аддалі сябе служэнню бліжнім у бядзе, працуючы без стомы».

У паведамленні Губернатарства нагадваецца, што ватыканскія пажарныя і жандармы супрацоўнічалі з італьянскай паліцыяй, Грамадзянскай абаронай і шматлікімі валанцёрамі падчас выратавальнай акцыі, што мела месца пасля землятрусу ў Цэнтральнай Італіі. Яны самаахвярна «ратавалі людзей з-пад руінаў, разбіралі абвалы, патрулявалі населеныя пункты, прадухіляючы магчымае марадзёрства».

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.