Ватыканскія латарэйныя білеты можна будзе набыць у інтэрнэце |
Дзяржава Ватыкан |
21.10.2016 13:19 |
Па традыцыі прызы для латарэі прадставіў сам Святы Айцец. Гэта каштоўныя рэчы, якія былі падораны яму з розных нагод. Латарэйныя білеты каштуюць 10 еўра. Іх можна будзе набыць у публічных ватыканскіх установах: аптэцы, пошце, супермаркеце, кнігарні, Нумізматычна-філатэлістычным аддзеле, а таксама на сайце www.vaticanstate.va. Прызы будуць разыграны 2 лютага 2017 г. Падобная дабрачынная латарэя будзе праводзіцца ў Ватыкане ўжо ў чацвёрты раз. За сродкі, атрыманыя ад папярэдніх тыражоў, былі ўстаноўлены душавыя для бяздомных побач з плошчай св. Пятра, арганізаваны месцы начлегу для іх, а таксама аказана дапамога бежанцам. |