Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Падпісана пагадненне паміж Святым Пасадам і Конга
Дзяржава Ватыкан
23.05.2016 11:12

20 мая ў Апостальскім палацы ў Ватыкане было падпісана рамачнае пагадненне паміж Святым Пасадам і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга па пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс.

З ватыканскага боку свой подпіс пад дакументам паставіў сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, а з кангалезскага — міністр замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Рэйман Тшыбанда.

Пагадненне складаецца з прэамбулы і 21 артыкула. У ім адзначаецца адпаведная незалежнасць і самастойнасць Касцёла і дзяржавы і іх добрыя адносіны, а таксама прававыя рамкі ўзаемаадносін. У прыватнасці, дакумент усталёўвае прававы статус Каталіцкага Касцёла ў грамадстве, яго свабоду ў апостальскай дзейнасці і рэгуляванні пытанняў, якія адносяцца да яго кампетэнцыі.

Ён таксама рэгулюе адносіны ў розных сферах, у тым ліку каталіцкай адукацыі, выкладання рэлігіі ў школах, дабрачыннай дзейнасці Касцёла, душпастырскага служэння ва ўзброеных сілах, турмах і медыцынскіх установах, уласнасці і падаткаў, атрымання віз і дазволаў на жыхарства для рэлігійнага персаналу. Дакумент прадугледжвае заключэнне пагадненняў паміж біскупскай канферэнцыяй і дзяржавай па асобных пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс.

Рамачнае пагадненне ўступіць у сілу пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.