Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Статыстыка: большасць удзельнікаў Сінода — еўрапейцы
Дзяржава Ватыкан
15.10.2014 12:33

Сярод 191 удзельніка Сінода Біскупаў, якія маюць права голасу, 78 біскупаў прыбылі з Еўропы, 42 — з афрыканскага і 38 — з амерыканскага кантынентаў. З Азіі на Сінод прыбылі 29 біскупаў, з Акіяніі — 4.

Як інфармуе каталіцкі партал katholisch.de, 114 удзельнікаў Сінода ўзначальваюць Канферэнцыю Каталіцкіх Біскупаў у сваіх краінах, 13 прадстаўляюць арыенталісцкія Касцёлы. Таксама ў пасяджэннях прымаюць удзел 25 кіраўнікоў ватыканскіх ведамстваў, а таксама 10 біскупаў з Рады Сінода. Акрамя таго, 26 удзельнікаў запрошаны самім Святым Айцом. Каталіцкія манаскія супольнасці маюць тры прадстаўнікі.

Разам са 119 удзельнікамі Сінода працуюць і 16 свецкіх асобаў, 38 запрошаных слухачоў і 8 прадстаўнікоў іншых Цэркваў. Гэтыя людзі не могуць галасаваць за выніковы дакумент.

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.