Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI адказаў на каментарыі аб сваёй адмове ад служэння Наступніка Пятра
Дзяржава Ватыкан
26.02.2014 14:54

“Не існуе ніякіх сумневаў у абгрунтаванасці адмовы ад служэння Наступніка св. Пятра, гэта абсурд спекуляваць аб гэтым рашэнні”, - так напісаў Бэнэдыкт XVI у лісце, апублікаваным на першай старонцы газеты “La Stampa”, які стаў рэакцыяй на каментарыі яго жэсту з боку некаторых італьянскіх і міжнародных СМІ. Кароткі адказ быў напісаны Пантыфікам на пенсіі ўласнаручна.

Па словах Бэнэдыкта XVI, яго рашэнне было прынята ў поўнай свабодзе і любыя “чуткі аб несапраўднасці адмовы проста абсурдныя”.

Адказваючы на пытанні аб нашэнні ім “белага адзення” і далейшым ужыванні імя Бэнэдыкт, Пантыфік на пенсіі адзначыў, што на момант адстаўкі не было ніякіх правіл, якія б прадугледжвалі іншае выйсце.

Бэнэдыкт XVI абверг чуткі, быццам пакінуў Святы Пасад у выніку апошніх скандалаў. Па яго словах, ён бы ніколі “не пакінуў карабель падчас шторму”, таму спачатку дачакаўся заканчэння разгляду гэтых пытанняў і толькі потым абвясціў аб сваім рашэнні.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.