Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Другі дзень кансісторыя ў Ватыкане адкрыўся малітвай за Украіну
Дзяржава Ватыкан
21.02.2014 13:15

Папа Францішак адкрыў другі дзень надзвычайнага кансісторыя ў Ватыкане на тэму сям’і малітвай за Украіну, пагружаную ў насілле. “Я хацеў бы прывітаць, і не толькі асабіста, але і ад імя ўсіх, украінскіх кардыналаў – кардынала Яворскага, арцыбіскупа Львова на пенсіі, і кардынала Гузара, Вярхоўнага арцыбіскупа Кіева на пенсіі, – якія ў гэтыя дні вельмі перажываюць і маюць так шмат цяжкасцяў у сябе на радзіме”, - сказаў Святы Айцец 21 лютага.

Кардыналы выказалі згоду са словамі Папы і падтрымку ўкраінскім іерархам апладысментамі.

У апошні час Пантыфік неаднаразова заклікаў да мірнага вырашэння канфлікту ва Украіне. У мінулую сераду на заканчэнне агульнай аўдыенцыі Папа запэўніў у сваёй блізкасці да ўкраінскага народа і заклікаў усе бакі спыніць любыя акты насілля і шукаць згоды і міру. “Я спадзяюся, што дойдзе да канструктыўнага дыялогу паміж дзяржаўнымі ўстановамі і грамадзянскай супольнасцю”, - сказаў Святы Айцец 26 студзеня падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.