Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане прадстаўлены мэты Года кансэкраванага жыцця
Дзяржава Ватыкан
31.01.2014 16:48

Кансэкраваныя асобы жадаюць “абудзіць свет” сваім прароцкім сведчаннем, асабліва прысутнасцю на экзістэнцыяльных перыферыях беднасці і мыслення, адзначыў прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця кардынал Жуан Браз дэ Авіс. 31 студзеня іерарх пазнаёміў журналістаў з некаторымі думкамі адносна Года кансэкраванага жыцця, які будзе адзначацца Касцёлам у 2015 г.

Аб правядзенні Года кансэкраванага жыцця Папа Францішак абвясціў некалькі месяцаў таму падчас сустрэчы з генеральнымі настаяцелямі мужчынскіх манаскіх супольнасцяў.

Кардынал дэ Авіс адзначыў, што кангрэгацыя, якую ён узначальвае, ужо пачала падрыхтоўку да Года кансэкраванага жыцця і вылучыла яго асноўныя мэты. Першая з іх тычыцца “ўдзячнага ўспаміну аб мінулым”, у першую чаргу аб укладзе Другога Ватыканскага Сабору ў аднаўленне жыцця манаскіх супольнасцяў, і разважання над спадчынай гэтай падзеі.

Другая мэта тычыцца абнаўлення ўпэўненага погляду ў будучыню. Існуючы крызіс ў грамадстве і Касцёле, па словах кардынала, не павінен стаць “калідорам, які вядзе да смерці”, але нагодай для росту ў глыбіню, нагодай для надзеі на тое, што кансэкраванае жыццё не знікне ў Касцёле, таму што было пажадана самім Хрыстом.

Яшчэ адна мэта Года кансэкраванага жыцця тычыцца закліку пра перажыванне цяперашняга ў духу гарачай любові, сапраўднага сяброўства і глыбокай еднасці – абуджэння свету сведчаннем, адзначыў ватыканскі іерарх.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.