Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан пацвердзіў: 384 святары пазбаўлены Бэнэдыктам XVI духоўнага сану
Дзяржава Ватыкан
30.01.2014 15:22

Прэс-служба Ватыкана пацвердзіла паведамленне, якое паступіла 17 студзеня ад агенцтва Associated Press. Як паведамляецца, за два гады Пантыфікату Бэнэдыкта XVI 384 святары былі пазбаўлены духоўнага сану за злачынствы сексуальнага характару супраць няпоўнагадовых.

Стала вядома, што за 2011 год 260 святароў пазбавілі духоўнага сану і адлучылі ад служэння Касцёлу, а ў 2012 годзе такі ж лёс напаткаў 124 святароў.

Дадзеныя звесткі знаходзіліся ў гадавых журналах актывісцкіх арганізацый пры Святым Пасадзе. Раней Ватыкан падаў гэтыя дадзеныя Камітэту ААН па правах дзіцяці, але тыя дадзеныя былі меншымі ў параўнанні з канчатковай лічбай.

Адзначаецца, што колькасць святароў, пазбаўленых духоўнага сану, у 2011-2012 гадах значна ўзрасла ў параўнанні з папярэднімі гадамі. Многія звязваюць гэта з увядзеннем у 2010 годзе новага закона, у адпаведнасці з якім святары могуць быць зняты з пасадаў указам адміністрацыі Святога Пасаду.

Прафесар кананічнага права ва ўніверсітэце Святога Крыжа Дэвід Чыта, які ўдзельнічаў у зняцці з пасады святароў, заявіў у інтэрв’ю Associated Press, што рэальная колькасць пазбаўленых духоўнага сану святароў нашмат большая, бо ў журналах фіксаваліся толькі тыя выпадкі, калі чалавека скасоўвалі па распараджэнні Папы. Выпадкі ж, калі вердыкт выносіўся дыяцэзіяльнымі трыбунамі ў розных краінах, у журналы не заносіліся.

Як паведамляе асабісты сакратар Пантыфіка на пенсіі арцыбіскуп Георг Генсвайн у інтэрв’ю выданню Mittelbayerischen Zeitung, Бэнэдыкт XVI вельмі перажываў той факт, што на працягу двух гадоў ён павінен быў пазбавіць сану 384 святары.

«Папа дзейнічаў рашуча, але гэта было вельмі балюча для яго, і застаецца такім дагэтуль»,— адзначыў арцыбіскуп. Дадзеныя былі абнародаваны толькі зараз, так як размова ішла пра такую далікатную справу — «не ад жадання штосьці схаваць, а для таго, каб абараніць асобу»,— удакладніў арцыбіскуп. Зараз, дадаў іерарх, аказалася, што лепшым варыянтам з’яўляецца адкрытая камунікацыя, бо дзеянні, здзейсненыя педафіламі, з’яўляюцца горкімі, і яны павінны быць моцна пакараныя.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.