Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзяржава Ватыкан


Вынікі года: найбольш цікавыя падзеі і факты з Ватыкана
31.12.2014 12:08

Сінод Біскупаў, беатыфікацыйныя і кананізацыйныя ўрачыстасці з удзелам адразу двух Пантыфікаў, вялікая колькасць вернікаў на аўдыенцыях Папы Францішка – пра гэта і не толькі ў аглядзе Catholic.by

 
Папскі элемазінарый наведаў рымскую турму
22.12.2014 13:02

21 снежня Aпостальскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі па просьбе Папы Францішка наведаў рымскую турму «Рэбібія», каб разам са зняволенымі цэлебраваць Эўхарыстыю і перадаць ім падарункі ад Святога Айца з нагоды Божага Нараджэння.

 
Прызначаны новыя камерленга і віцэ-камерленга Святога Рымскага Касцёла
20.12.2014 16:57

20 снежня Папа Францішак прызначыў камерленга Святога Рымскага Касцёла кардынала Жана-Луі Тарана, старшыню Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. На пасаду віцэ-камерленга быў прызначаны арцыбіскуп Джампьера Глодэр, старшыня Папскай Касцёльнай Акадэміі.

 
З 2015 года кожны турыст зможа наведаць ферму Папы Францішка
18.12.2014 17:09

У 2015 г. адкрые свае дзверы для турыстаў ферма, размешчаная ў летняй рэзідэнцыі Пантыфіка ў Кастэль Гандольфа. Менавіта з яе прывозяць малочныя прадукты, мяса і гародніну для кухні ў Доме св. Марты, дзе жыве Папа Францішак.

 
У Ватыкане раздалі малітоўнікі ад Святога Айца
14.12.2014 16:35

14 снежня пасля малітвы “Анёл Панскі” Папа Францішак благаславіў, згодна з даўняй традыцыяй, фігуркі нованароджанага Езуса, якія вернікі прынеслі з сабой на плошчу св. Пятра і якія будуць пазней пакладзены ў святочныя яслі. Прысутныя на ватыканскай плошчы атрымалі таксама спецыяльны падарунак ад Святога Айца – малітоўнік.

 
Падрыхтоўчы дакумент наступнага Сінода Біскупаў будзе мець форму пытанняў
05.12.2014 13:12

Падрыхтоўчы дакумент (Lineamenta) наступнага Сінода Біскупаў, які пройдзе ў Ватыкане восенню 2015 г., будзе мець форму пытанняў. Аб гэтым паведаміў Генеральны сакратар асамблеі кардынал Ларэнца Бальдзісэры.

 
Адкрыццё сесіі Міжнароднай тэалагічнай камісіі: «Вера — гэта не ірацыянальны досвед»
03.12.2014 15:14
Аб цеснай сувязі дактрыны і душпастырства нагадаў кардынал Герхард Людвіг Мюлер, адкрываючы пасяджэнне Міжнароднай тэалагічнай камісіі. «Любое аддзяленне тэорыі ад практыкі веры будзе тонкай, але сур’ёзнай хрысталагічнай ерассю», — сказаў прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, які таксама з’яўляецца старшынёй гэтай камісіі.
 
З 2015 г. у Касцёле будзе адзначацца Міжнародны дзень малітвы і разважання супраць гандлю людзьмі
27.11.2014 16:25

Па ініцыятыве Апостальскай Сталіцы з 2015 г. ва ўсіх каталіцкіх дыяцэзіях і парафіях свету будзе адзначацца Міжнародны дзень малітвы і разважання супраць гандлю людзьмі. Датай яго святкавання было выбрана 8 лютага, бо ў гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае літургічны ўспамін св. Жазэфіны Бакіты — суданскай жанчыны, якая прайшла шлях ад рабыні да законніцы, пазнаўшы шмат духоўных і цялесных пакут і прыніжэння.

 
Асабістыя падарункі Папы Францішка разыграюць на дабрачыннай латарэі
20.11.2014 18:46

Асабістыя падарункі Папы Францішка, атрыманыя ім з пачатку яго пантыфікату, выстаўлены ў якасці прызоў «Латарэі на карысць дабрачыннай справы Святога Айца».

 
Тэмай сёлетніх адвэнтавых казанняў прапаведніка Папскага дома стане спакой
20.11.2014 16:16

«На зямлі спакой людзям добрай волі» — гэтыя словы з Евангелля паводле Лукі (2, 14) будуць тэмай адвэнтавых казанняў, якія падрыхтаваў прапаведнік Папскага дома айцец Раньера Канталамеса. На працягу Адвэнту святар тры разы — 5, 12 і 19 снежня — звернецца да Папы Францішка і супрацоўнікаў Рымскай Курыі са сваімі медытацыямі.

 
Дзяржсакратар Святога Пасаду сустрэўся з кіраўніцтвам Чэхіі
15.11.2014 15:20

Дзяржсакратар Святога Пасаду кардынал Пьетро Паралін сустрэўся з палітычным кіраўніцтвам Чэшскай Рэспублікі. Іерарх знаходзіцца ў Празе па запрашэнні мясцовага арцыбіскупа кардынала Дамініка Дукі з нагоды святкавання 25-годдзя кананізацыі св. Агнешкі Чэшскай.

 
Новы сакратар па адносінах з дзяржавамі: «У першую чаргу я — святар, а ўжо потым дыпламатычны прадстаўнік Святога Айца»
13.11.2014 16:24

Папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера сакратаром па адносінах з дзяржавамі. Гэта трэцяя па значнасці пасада ў ватыканскай дыпламатыі, эквівалентная пасадзе міністра замежных спраў.

 
Побач з базылікай св. Пятра ў Ватыкане будуць устаноўлены душавыя кабінкі для бяздомных
13.11.2014 14:20

17 лістапада пачнецца рэканструкцыя санітарных пакояў для пілігрымаў, якія знаходзяцца пад каланадай Берніні, недалёка ад Бронзавай брамы — уваходу ў Апостальскі палац. Па ініцыятыве папскага элемазінарыя арцыбіскупа Конрада Краеўскага тут будуць размешчаны і тры душавыя кабінкі — спецыяльна для бяздомных, якім няма дзе памыцца.

 
Святы Айцец здзейсніў важныя прызначэнні ў структурах Апостальскай Сталіцы
08.11.2014 16:22

8 лістапада Папа Францішак здзейсніў важныя прызначэнні ў структурах Апостальскай Сталіцы. Кардынал Рэйманд Лео Бёрк, які да гэтага дня з’яўляўся прэфектам Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры, стаў патронам Суверэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна. Яго месца заняў былы сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці.

 
Прадстаўлена праграма выстаўлення Турынскай плашчаніцы
07.11.2014 13:42

З 19 красавіка па 24 чэрвеня 2015 г. у Турыне (Італія) будзе выстаўлена Турынская плашчаніца. Аб праграме будучай падзеі, цэнтральным пунктам якой будзе візіт у Турын Папы Францішка, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Ватыкане мясцовы арцыбіскуп Чэзарэ Назілья.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 23 з 30
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.