Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У мінскім касцёле на Залатой Горцы «ажывяць» Крыжовы шлях Хрыста
Анонсы
23.03.2016 11:08

23 сакавіка ля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе Містэрыя мукі і любові Пана (інсцэніраваны Крыжовы шлях), які будзе праводзіць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Пачатак у 18.00.

Містэрыя стане аповедам пра апошнія дні зямнога жыцця Хрыста і гісторыю збаўлення чалавецтва. Тэатралізаваная пастаноўка пакажа гледачам прадажнасць Юды, баязлівасць Пілата, бязлітаснасць натоўпу на чале з фарысеямі, адрачэнне Пятра, перасцярогі Анёла і спакусы д’ябла. Але найперш — мужную, ахвярную і міласэрную любоў Збаўцы.

Фота Аляксандры Шчыглінскай

Спектакль стане не толькі яскравым відовішчам, але і асаблівай духоўнай падрыхтоўкай да перажывання велікодных святаў. Пасля Крыжовага шляху арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць святую Імшу ў касцёле.

(IL)



 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Анонсы

28.03 06:56Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі пройдуць у Навагрудку (+праграма, умовы ўдзелу)
27.03 09:59З Магілёва ў Вільнюс арганізоўваюць пілігрымку на ўрачыстасць беатыфікацыі арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса
24.03 16:26У Лебедзеве пройдзе сустрэча для юнакоў пра пакліканне да святарства
24.03 12:02Расклад рэкалекцый на Вялікі пост у парафіях Мінска і Мінскага раёна (абноўлена)
24.03 11:19У семінарыі ў Пінску пройдзе з’езд міністрантаў
23.03 10:02Фотавыстаўку Віктара Ведзеня «Дарогі, якімі мы Бога шукаем» прадставяць у сталічным «Доме кіно»
21.03 15:57У Пальмовую нядзелю ў Гродне адбудзецца працэсія з удзелам каталіцкай моладзі
16.03 10:32Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат у Адамавічы на рэкалекцыі
15.03 13:29Моладзевае чуванне ў Мінску будзе прысвечана фацімскім аб’яўленням
14.03 16:10Семінар, прысвечаны фацімскім аб’яўленням, пройдзе 8 красавіка ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах