Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У мінскай архікатэдры адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі выбару новага Пантыфіка
Анонсы
10.03.2013 14:36

12 сакавіка ў 18.30 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі выбару новага Пантыфіка. Літургію ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Канклаў у Апостальскай Сталіцы распачнецца ў гэты дзень таксама прыкладна ў 18.30 па беларускім часе. Такім чынам беларускія вернікі змогуць малітоўна паяднацца з кардыналамі-выбаршчыкамі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме