У мінскай архікатэдры адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі выбару новага Пантыфіка | Друк |
Анонсы
10.03.2013 14:36

12 сакавіка ў 18.30 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі выбару новага Пантыфіка. Літургію ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Канклаў у Апостальскай Сталіцы распачнецца ў гэты дзень таксама прыкладна ў 18.30 па беларускім часе. Такім чынам беларускія вернікі змогуць малітоўна паяднацца з кардыналамі-выбаршчыкамі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by