Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Паведамленне з 59-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

3 чэрвеня 2015 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 59-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, на якім прысутнічалі ўсе яе члены. У пасяджэнні таксама прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Апостальскі Нунцый на пачатку пасяджэння падсумаваў візіт у Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П’етро Параліна, адзначыўшы, што гэтым візітам было зацікаўлена шырокае кола грамадскасці, дзяржаўныя ўлады, а таксама што гэтая падзея была шырока асветлена ў СМІ.

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначылі, што працэсія Божага Цела, якая адбылася ў Мінску 31 мая, была шматлікай і налічвала да 10 тысяч чалавек.

Падчас пасяджэння згодна са статутамі ККББ адбыліся выбары Старшынi, Намеснiка старшынi i Генеральнага сакратара ККББ.

У выніку Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі быў абраны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Віцэ-старшынёй — біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Генеральным сакратаром — дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч праінфармаваў аб Міждыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі (МСМ), якая адбудзецца 24-26 лiпеня ў Івянцы на тэму «Маё асабiстае навяртанне». Перад МСМ 20-24 лiпеня ў Iвянцы традыцыйна будзе праводзіцца «Музычная майстэрня».

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч таксама праінфармаваў аб Будслаўскiх урачыстасцях, якія пройдуць 3-4 лiпеня пад дэвізам «Марыя — прытулак грэшных».

ККББ прыняла рашэнне аб тым, каб малiтву Ружанца ў кастрычнiку 2015 г. прысвяціць iнтэнцыi Сiноду Бiскупаў аб сям’і, які адбудзецца 4-25 кастрычніка ў Ватыкане.

Наступнае пасяджэнне ККББ запланавана на 27 кастрычнiка 2015 г. з нагоды 90-годдзя паўстання Пінскай дыяцэзіі.

 

Адноўлена 03.02.2016 16:58
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дакументы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

04.05 16:28Паведамленне з 65-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
02.03 16:36Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
12.10 17:58Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
05.07 18:11Паведамленне Старшыні ККББ наконт правядзення Брацтвам св. Пія Х рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы
24.05 15:07Зварот Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб правядзенні Дня перапрашэння (+Набажэнства перапрашэння)
04.02 22:01Паведамленне з 61-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
30.11 14:26Паведамленне ККББ аб правядзенні Дня малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе
21.11 15:49Паведамленне Старшынi Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi аб Імшы развітання з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці
28.10 16:38Паведамленне з 60-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
03.06 17:02Паведамленне з 59-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі