Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Паведамленне з 54-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

12 верасня 2013 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 54-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Падчас пасяджэння былі разгледжаны наступныя пытанні і прыняты наступныя рашэнні.

 

  1. Канферэнцыя азнаёмілася з рэалізацыяй душпастырскіх праграм Касцёла ў Беларусі ў рамках Года веры.
  2. Асаблівая ўвага была звернута на пытанне служэння святароў і супрацоўніцтва свецкіх вернікаў у справе новай евангелізацыі.
  3. Прысутныя на пасяджэнні Канферэнцыі азнаёміліся з лістам Вярхоўнага арцыбіскупа Кіева-Галіцкага Святаслава Шаўчука і Сіноду Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, у якім змешчана падзяка Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі за віншавальны ліст з нагоды 1025-годдзя Хрышчэння Кіеўскай Русі. Абмеркавана магчымасць супрацоўніцтва ў справе новай евангелізацыі ў Беларусі і Украіне.
  4. Сабраныя абмеркавалі вынікі дзейнасці дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» і яго дырэктывы, а таксама разгледзелі магчымасці пашырэння дабрачыннай дзейнасці.
  5. Падчас пасяджэння было прынята рашэнне аб заснаванні медыя-цэнтра пры ККББ і разгледжаны яго статут.
  6. Сабраныя зацвердзілі дзень 15 лістапада як дату агульнабеларускай сустрэчы святароў у рамках Года веры. Сустрэча адбудзецца ў Чырвоным касцёле ў Мінску.
  7. 21 верасня ў архікатэдральным касцёле ў Мінску ў 10.30 адбудзецца спецыяльная святая Імша ў інтэнцыі абароны жыцця, сям’і і дзяцей, на якую біскупы запрашаюць усіх вернікаў і адказных за душпастырства сем’яў.
  8. Пасля многіх старанняў і доўгага чакання сёння Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала паходзячую ад дзяржаўных органаў інфармацыю аб затрыманні кс. Уладзіслава Лазара, якая зводзіцца да наступнага:

8.1. Ксёндз Уладзіслаў Лазар сапраўды затрыманы органамі КДБ і знаходзіцца ў СІЗА КДБ у г. Мінску.
8.2. Ксёндз Уладзіслаў Лазар абвінавачваецца ў парушэнні п. 1 арт. 356 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яго крымінальная адказнасць вызначаецца п. 6 арт. 16 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.
8.3. Ксяндзу Уладзіславу Лазару ставіцца ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць іншай дзяржавы.
8.4. На запыт касцёльнай іерархіі было атрымана запэўненне, што ў дачыненні да кс. Уладзіслава Лазара будуць захоўвацца ўсе яго правы згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
8.5. У бліжэйшай будучыні Апостальскаму Нунцыю ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці будзе дадзена магчымасць асабістай сустрэчы з кс. Уладзіславам Лазарам.
8.6. Дзяржаўныя ўлады гарантуюць, што касцёльная іерархія будзе рэгулярна інфармавана пра вынікі следства, якое працягваецца.
8.7. Згодна з паведамленнем дзяржаўных уладаў гэты эпізод не паўплывае на клімат даверу Рэспублікі Беларусь да Апостальскага Пасаду і павагу да Каталіцкага Касцёла.

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі звяртаецца з заклікам да вернікаў даручыць Божай міласэрнасці гэтую балючую праблему.

     9. Наступнае пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адбудзецца 26 лістапада.


Адноўлена 03.02.2016 17:01
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дакументы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

12.10 17:58Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
05.07 18:11Паведамленне Старшыні ККББ наконт правядзення Брацтвам св. Пія Х рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы
24.05 15:07Зварот Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб правядзенні Дня перапрашэння (+Набажэнства перапрашэння)
04.02 22:01Паведамленне з 61-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
30.11 14:26Паведамленне ККББ аб правядзенні Дня малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе
21.11 15:49Паведамленне Старшынi Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi аб Імшы развітання з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці
28.10 16:38Паведамленне з 60-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
03.06 17:02Паведамленне з 59-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
05.12 18:34Паведамленне з 58-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
17.06 16:03Паведамленне з 57-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі