Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Паведамленне з 49-га Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

49-га Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адбылося 28 лютага 2012 г. у Сакратарыяце ККББ у Мінску па вул. Кальцова, 153.

У пленарным пасяджэнні ўдзельнічалі ўсе члены ККББ, а таксама Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. На пачатку сустрэчы быў прысутны Апостальскі Нунцый ў Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

  1. Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці паведаміў аб уручэнні даверчых грамат Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку. Адбылося гэта 20 лютага 2012 г. падчас сустрэчы кіраўніка дзяржавы з пасламі дзевяці дзяржаў.
  2. Удзельнікі пасяджэння разгледзелі праект і зацвердзілі новыя статуты ККББ.
  3. Прысутныя выразілі згоду адносна паправак да 6 раздзела Кодэкса Кананічнага Права, падрыхтаваных Папскай радай (па інтэрпрэтацыі) заканадаўчых тэкстаў.
  4. Прысутныя зацвердзілі дату святкавання ўрачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе — першая субота ліпеня. Прынялі да ведама, што святкаванне ў Браславе (Віцебская дыяцэзія) будзе прыпадаць на трэцюю суботу жніўня. Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Івянцы адбудзецца ў апошнюю суботу ліпеня. На сустрэчу запрашаецца моладзь таксама з іншых дыяцэзій.
  5. Было прынята рашэнне выдаць у форме асобнай кнігі чатыры Евангеллі на беларускай мове (студыйнае выданне), пераклады якіх былі падрыхтаваныя Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла.
  6. Была зацверджана афіцыйная дэлегацыя ад Канферэнцыі Біскупаў на Сусветную сустрэчу сем’яў, што пройдзе ў Мілане з 30 мая па 3 чэрвеня 2012 г.
  7. Удзельнікі сустрэчы падтрымалі правядзенне І Усебеларускага з’езду каталіцкіх журналістаў, які адбудзецца ў Гродне ў пачатку верасня 2012 г.
Адноўлена 28.02.2012 17:23
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дакументы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

02.03 16:36Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
12.10 17:58Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
05.07 18:11Паведамленне Старшыні ККББ наконт правядзення Брацтвам св. Пія Х рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы
24.05 15:07Зварот Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб правядзенні Дня перапрашэння (+Набажэнства перапрашэння)
04.02 22:01Паведамленне з 61-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
30.11 14:26Паведамленне ККББ аб правядзенні Дня малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе
21.11 15:49Паведамленне Старшынi Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi аб Імшы развітання з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці
28.10 16:38Паведамленне з 60-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
03.06 17:02Паведамленне з 59-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
05.12 18:34Паведамленне з 58-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі