Пошук

12.10.2019 10:10   Падрыхтаваў: Кс. Аляксандр Улас / Catholic.by

Пра важныя падзеі ў гісторыі Касцёла, якія прыпадаюць на наступным тыдні, можна даведацца з аўтарскага матэрыялу дырэктара парталу Catholic.by кс. Аляксандра Уласа.

13 кастрычніка

  • 1307 — па распараджэнні караля Францыі Філіпа IV Прыгожага і папы Клімэнта V была захоплена ўся маёмасць Ордэна тампліераў, а большасць рыцараў былі арыштаваны
  • 1534 — кардынал Алесандро Фарнэзэ быў абраны папам і прыняў імя Павел III
  • 1536 – У Англіі выбухнула рэлігійна-вызваленчае паўстанне (так званая «пілігрымка міласці») супраць роспуску і разбурэння каталіцкіх манастыроў камісарамі, якія дзейнічалі паводле загаду Генрыха VIII, што таксама стала вынікам незадаволенасці насельніцтва, пераважна сялянскага, расколам у каталіцкім Касцёле, учыненым каралём і стварэннем англіканскай супольнасці
  • 1582 — у сувязі з увядзеннем 4 кастрычніка Грыгарыянскага календара, датаў з 5 па 14 кастрычніка не было ў Францыі, Іспаніі, Італіі, Партугаліі і на нашых землях — у Рэчы Паспалітай
  • 1847 — нарадзіўся Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі (памёр 16 чэрвеня 1928 г.)
  • 1917 — у партугальскай Фаціме адбылося апошняе аб’яўленне Маці Божай і «цуд Сонца» 
  • 1958 — пахаванне папы Пія XII адбылося ў Ватыкане.
  • 1999 — створана Віцебская дыяцэзія

14 кастрычніка

  • 1966 — канадскія каталіцкія біскупы дазволілі канадскім католікам есці мяса па пятніцах
  • 2018 — папа Францішак кананізаваў сем благаслаўлёных, у тым ліку свайго папярэдніка Паўла VI і арцыбіскупа мучаніка Оскара Рамэра

15 кастрычніка

  • 1389 — памёр папа Урбан VI (нарадзіўся каля 1318)
  • 1432 — Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае заключылі Гарадзенскую унію, што стала адным з актаў Польска-Літоўскага саюзу 
  • 1880 — праз 632 гады пасля закладкі першага каменя завершана будаўніцтва славутай кёльнскай катэдры
  • 1917 — папа Бэнэдыкт XV заснаваў Папскі Усходні інстытут
  • 2011 — у Маскве быў адкрыты першы помнік Яну Паўлу II у Расіі

16 кастрычніка

  • 1591 — памёр папа Грыгорый XIV, Папа (нарадзіўся ў 1535 г.)
  • 1978 — польскі кардынал Караль Вайтыла абраны папам з імем Ян Павел ІІ; упершыню з 1523 года папам стаў неітальянец
  • 1979 — Ян Павел II апублікаваў паслясінадальную адхартацыю Catechesi Tradendae на тэму катэхізацыі ў Касцёле

17 кастрычніка

  • 532 — памёр папа Баніфацый II
  • 535 — памёр папа Ян II
  • 1404 — папам стаў, Інацэнт VII
  • 1483 — папа Сікст IV стварае сумнавядомую іспанскую інквізіцыю
  • 1912 — нарадзіўся папа Ян Павел I
  • 1926 — папа Пій XI беатыфікаваў 191 мучаніка, забітага падчас французскай рэвалюцыі

18 кастрычніка

  • 707 — памёр папа Ян VII
  • 1009 – разбурэнне святыни Гробу Пана «шалёным халіфам» Аль-Хакімам 
  • 1405 — нарадзіўся папа Пій II
  • 1417 — памёр папа Грыгорый XII
  • 1503 — памёр папа Пій III

19 кастрычніка

  • 1984 — быў забіты ксёндз Ежы Папялушка, польскі каталіцкі святар, душпастыр прафсаюзу «Салідарнасць»
  • 2003 — папа Ян Павел II далучыў да ліку благаслаўлёных маці Тэрэзу з Калькуты
  • 2014 — папа Францішак далучыў да ліку благаслаўлёных папу Паўла VI (кананізаваны ў 2018 г.)
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.