У нядзелю 20 кастрычніка ў парафіі святога Апостала Андрэя ў Нарачы (Мядзельскі дэканат), месцы асаблівага культу святога Яна Паўла ІІ, урачыста адзначаць літургічны ўспамін Вялікага папы-славяніна.
Сёлета святкаванне распачнецца ў 10.30 з выступлення моладзевых музычных калектываў «Апельсін» і «Нарачанскі бамонд».
У 11.00 адбудзецца ўрачыстая святая Імша, якая завершыцца працэсіяй да помніка святому Яну Паўлу ІІ.
Каля фігуры Вялікага папы ўсе ўдзельнікі ўрачыстасці змогуць ушанаваць рэліквіі святога.