Пошук

29.03.2019 14:04   Паводле: КАІ / Catholic.by

Маці Божая Пампейская. Фота wikipedia.org

У сувязі з набліжэннем выбараў у Еўрапарламент з 2 красавіка вернікаў у краінах Еўрасаюзу заклікаюць распачаць «Пампейскую навэнну без межаў» у інтэнцыі вяртання Еўропы да яе хрысціянскх каранёў, аб хутчэйшай беатыфікацыі Робэрта Шумана і з просьбай аб выбары палітыкаў, якія працягнуць ягоную справу.

Як паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, з такой ініцыятывай выступілі Інстытут думкі Шумана і Фонд Каралевы святога Ружанца. Арганізатары просяць вернікаў далучыцца да супольнай малітвы, штодзённа разважаючы прынамсі над адной ружанцовай таямніцай.

Самых трывалых заахвочваюць да распачацця Пампейскай навэнны, якая заключаецца ў штодзённай малітве трыма часткамі святога Ружанца. Гэты заклік скіраваны перадусім да шанавальнікаў ружанцовай малітвы, ружанцовых колаў, а таксама да парафій, чые касцёлы могуць стаць стацыйнымі на кожны з 54 дзён навэнны. Ініцыятыва мае міжнародны характар.

Тэрмін для «Пампейскай навэнны без межаў» выбраны невыпадкова. Яна распачнецца 2 красавіка, у гадавіну адыходу ў дом Нябеснага Айца св. Яна Паўла ІІ, трывалага абаронцы хрысціянскіх каранёў Еўропы.

У сувязі з гэтым арганізатары просяць далучыць да навэнны марыйную малітву святога Папы.

Першая частка навэнны, частка просьбы, завершыцца 28 красавіка ў нядзелю Божай Міласэрнасці. Частка падзякі распачнецца 29 красавіка ў свята св. Кацярыны Сіенскай, апякункі Еўропы. Закончыцца навэнна 25 мая, а на наступны дзень у большасці краін Еўрасаюзу адбудзецца галасавaнне па выбарах дэпутатаў у Еўрапарламент.

Пампейская навэнна, напісаная бл. Бартоло Лонга, заключаецца ў малітве трыма навэннамі просьбы і трыма навэннамі падзякі, у межах якіх штодзённа чытаюцца тры часткі св. Ружанца. Такім чынам той, хто моліцца Пампейскую навэнну, чытае тры часткі ружанцовай малітвы на працягу 54 дзён.

Абноўлена 29.03.2019 15:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця