18 лютага адсвяткаваў свой соты дзень нараджэння найстарэйшы з кардыналаў — калумбійскі іерарх Хасэ дэ Хесус Пім’ента Радрыгес. Ён стаў трэцім стогадовым кардыналам з 1750 г.
Як паведамляе беларуская рэдакцыя партала Vatican News, юбіляр стаў біскупам у 1955 г. ва ўзросце 36 гадоў, а сышоў на пенсію ў 1996 г., маючы 77 гадоў. Пасля гэтага ён як звычайны місіянер некалькі гадоў працаваў у парафіі.
Зусім нядаўна, 4 студзеня 2015 г., папа Францішак уключыў іерарха ў Калегію кардыналаў.
Біскуп Пім’ента Радрыгес прымаў удзел ва ўсіх пасяджэннях Другога Ватыканскага Сабору, неаднаразова ўзначальваў біскупскую канферэнцыю Калумбіі.