Пошук

01.02.2019 15:33   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Венесуэльскі кардынал Порас Кардоса. Фота lavozdefalcon.info.ve

«Не справа Касцёла падтрымліваць таго ці іншага палітыка, — сказаў венесуэльскі кардынал Балтасар Энрыке Порас Кардоса, арцыбіскуп Мерыды. — Мы з людзьмі, і яны хочуць перамен». Пра гэта 31 студзеня паведаміла беларуская рэдакцыя партала Vatican News.

Венесуэльскія біскупы неаднойчы падкрэслівалі, што і яны, і святары блізкія да людзей, каб тыя не адчувалі сябе пакінутымі.

Іерархі заклікалі паліцыю і войска не выкарыстоўваць насілле ў дачыненні да мірных дэманстрантаў.

Гэта, на думку пастыраў Касцёла, адзіны спосаб якім народ можа выказаць сваю незадаволенасць і быць пачутым, каб выйсці з глыбокага крызісу.

У сваю чаргу арцыбіскуп Кора Мар’яно Хасэ Пара Сандавал адзначыў, што людзі стаміліся ад драматычнай сітуацыі, у якой знаходзяцца ўжо вельмі доўга. Ён заклікаў усіх палітыкаў, каб пачалі думаць пра краіну і знайшлі рашэнне, як спыніць пакуты народа.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця