![](/3/images/news/2019/01/9295/2019-01-23-staneuski-005a.jpg)
Увечары 22 студзеня на пачатак 34-х Сусветных дзён моладзі ў Панама-Сіці адбылася св. Імша, цэлебрацыю якой узначаліў арцыбіскуп Панамскі Хасэ-Дамінго Ульёа Менд’ета.
Да цэлебрацыі, якая распачалася спевам на ўваход у гонар Маці Божай Старажытнай — la Antigua — у рытме традыцыйнай лацінаамерыканскай самбы, далучыліся каля трохсот біскупаў, сярод якіх адказны за моладзь у беларускім епскапаце біскуп Юзаф Станеўскі, а таксама больш за тысячу святароў.
У скіраваным да моладзі слове арцыбіскуп Ульёа Менд’ета заахвоціў юнакоў і дзяўчат, якія прыбылі з усяго свету, каб сваёй маладосцю ажывілі Касцёл у Панаме.
Панамскі іерарх падзякаваў усім, хто адважыўся прыбыць на гэтыя дні моладзі ў цэнтр амерыканскага кантынента.
У сваёй гаміліі арцыбіскуп звярнуў увагу на тое, што па панамскай зямлі прайшоў канал, які, падзяліўшы вадою Паўночную і Паўднёвую Амерыкі, адначасова яшчэ мацней з’яднаў іх, скараціўшы адлегласці водным шляхам. І цяпер Панама таксама яднае людзей, гасцінна прымаючы на сваёй зямлі моладзь з усяго свету.
![](/3/images/previews/news/2019/01/9295/s-2019-01-23-staneuski-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/01/9295/s-2019-01-23-staneuski-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/01/9295/s-2019-01-23-staneuski-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/01/9295/s-2019-01-23-staneuski-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/01/9295/s-2019-01-23-staneuski-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/01/9295/s-2019-01-23-staneuski-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/01/9295/s-2019-01-23-staneuski-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/01/9295/s-2019-01-23-staneuski-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/01/9295/s-2019-01-23-staneuski-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/01/9295/s-2019-01-23-staneuski-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/01/9295/s-2019-01-23-staneuski-011-cb.jpg)
![](/3/images/news/2019/01/9295/2019-01-23-staneuski-001.jpg)
![](/3/images/news/2019/01/9295/2019-01-23-staneuski-002.jpg)
![](/3/images/news/2019/01/9295/2019-01-23-staneuski-003.jpg)
![](/3/images/news/2019/01/9295/2019-01-23-staneuski-004.jpg)
![](/3/images/news/2019/01/9295/2019-01-23-staneuski-005.jpg)
![](/3/images/news/2019/01/9295/2019-01-23-staneuski-006.jpg)
![](/3/images/news/2019/01/9295/2019-01-23-staneuski-007.jpg)
![](/3/images/news/2019/01/9295/2019-01-23-staneuski-008.jpg)
![](/3/images/news/2019/01/9295/2019-01-23-staneuski-009.jpg)
![](/3/images/news/2019/01/9295/2019-01-23-staneuski-010.jpg)
![](/3/images/news/2019/01/9295/2019-01-23-staneuski-011.jpg)
Пастыр панамскага Касцёла звярнуў увагу таксама на цяжкасці, які перажывае народ яго краіны, адзначыўшы пры гэтым, што тое, чым жыве моладзь у Панаме, датычыцца і моладзі ва ўсім свеце. Як сярод мноства дарог знайсці свой шлях у жыцці? Магчыма, гэта будзе не сучасная хуткасная магістраль, а вузкая, стромая сцежка, часам пакручастая, але свая, на якую кліча маладога чалавека Езус Хрыстус.
Арцыбіскуп заклікаў моладзь па прыкладу Марыі, пакорнай слугі Пана, знайсці ў сабе адвагу гэтак жа, як Яна, адказаць Богу сваё «так» і «няхай мне станецца паводле Твайго слова».
На заканчэнне іерарх як гасцінны гаспадар пажадаў усім удзельнікам СДМ добрага побыту ў Панаме, а таксама плённай падрыхтоўкі да сустрэчы з папам Францішкам, які ўжо неўзабаве далучыцца да іх.
Удзел у св. Імшы узяў таксама прэзідэнт Панамы Хуан-Карлас Варэла Радрыгес і прадстаўнікі ўладаў краіны.
![](/3/images/news/2019/01/9295/2019-01-23-staneuski-011.jpg)
На Сусветных днях моладзі ў Панаме пануе цудоўны настрой, «узнёслы і гасцінны», як піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» адказны за моладзевае душпастырства OPEN кс. Антоні Грэмза, які суправаджае групу беларускіх удзельнікаў СДМ.
Ён дадае, што мясцовыя вернікі асабліва ўшаноўваюць Маці Божую Старажытную — la Antigua.
«Культ Багародзіцы і Яе прысутнасць нанава заклікаюць адкрыць ролю Марыі ў Касцёле, а таксама прыгадаць тое, што Марыя — найлепшы прыклад нашага жыцця», — піша святар.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)