Пошук

22.01.2019 15:38   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйнае фота. aciprensa.com

Чакаецца, што дзве тысячы чалавек прывітаюць папу Францішка ў панамскім аэрапорце «Такумэн», куды ён прыляціць 23 студзеня, паведаміў намеснік міністра замежных справаў Панамы Луіс Мігель Хінкепі.

Як паведаміла беларуская рэдакцыя партала Vatican News, пры трапе самалёта Святога Айца будзе вітаць прэзідэнт Панамы Хуан Карлас Варэла Радрыгес з жонкай Ларэнай Кастыльё Гарсіяй. Падчас цырымоніі прагучаць дзяржаўныя гімны Панамы і Ватыкана, а таксама афіцыйны гімн 34-х Сусветных дзён моладзі. Дзеці ўручаць Пантыфіку кветкі, дзякуючы за яго першы візіт на панамскую зямлю.

Сярод прысутных на цырымоніі прывітання будуць таксама прадстаўнікі мясцовых дзяржаўных і касцёльных уладаў.

З аэрапорта Пантыфік накіруецца ў Апостальскую нунцыятуру, якая стане яго рэзідэнцыяй на час візіту. Частку маршруту ён праедзе на папамабілі, вітаючы мясцовых жыхароў і пілігрымаў, якія будуць чакаць Папу ўздоўж дарогі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа