Пошук

24.10.2018 11:02   Паводле: sib-catholic.ru

Штогод у сувязі з Сусветным днём місій, які сёлета адзначаўся ў 92-і раз, каталіцкае інфармацыйнае агенцтва Fides падрыхтавала статыстыку, якая дае агульнае ўяўленне пра місію Касцёла ў сусветным маштабе.

Даныя ўзяты з апошняга выдання «Статыстычны даведнік Касцёла» (на 31 снежня 2016 года).

У 2016 годзе доля католікаў у свеце павялічылася на 0,05 працэнта, дасягнуўшы 17, 67 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва Зямлі.

Колькасць католікаў у свеце складала 1 299 059 000 чалавек з агульным прыростам у 14 249 000. Рост назіраўся на ўсіх кантынентах за выключэннем Еўропы (на 240 000 менш), дзе змяншэнне колькасці католікаў назіраецца трэці год запар.

Колькасць біскупаў у свеце павялічылася на 49 чалавек, дасягнуўшы 5353 чалавек. Павялічылася колькасць і дыяцэзіяльных біскупаў (4063), і біскупаў-законнікаў (1263).

Агульная колькасць святароў у свеце ў 2016 годзе зменшылася да 414 969 чалавек. Найбольшае змяншэнне адзначаюць у Еўропе, дзе святароў у параўнанні з мінулым годам стала на 2583 чалавекі менш.

Колькасць сталых дыяканаў у свеце павялічылася на 1057 чалавек, дасягнуўшы 46 312. Найбольшы прырост, як і ў 2015 годзе, у Амерыцы.

Колькасць кансэкраваных асобаў змяншаецца ўжо чатыры гады запар і дасягнула 52 625 чалавек, што на 1604 чалавек менш, чым за мінулы год.

Свецкіх місіянераў у 2016 годзе ў свеце было 354 743 чалавекі з прыростам у Амерыцы (на 4728) і Афрыцы (на 759). Колькасць свецкіх катэхетаў зменшылася на 36 364 чалавекі і склала 3 086 289.

У 2016 годзе колькасць семінарыстаў у свеце склала 116 160. Рост быў заўважаны толькі ў Афрыцы (на 1455 больш).

У галіне адукацыі Каталіцкі Касцёл займаўся ў 2016 г. 72 826 дзіцячымі садкамі, 96 573 пачатковымі школамі і 47 862 сярэднімі школамі.

Дабрачынныя арганізацыі і цэнтры аховы здароўя, якія належаць Касцёлу, уключалі ў сябе: 5287 шпіталяў, 15 937 амбулаторый, 15 722 дамоў для састарэлых, хранічна хворых і інвалідаў і інш.

Абноўлена 24.10.2018 12:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.