Пошук

10.10.2018 15:23   Паводле: kathpress.at

87 працэнтаў католікаў у Францыі выказаліся за стварэнне ў парламенце камісіі па расследаванні сексуальных злоўжыванняў у Касцёле.

Пра гэта піша французская газета La Croix. У артыкуле за 10 кастрычніка апублікавана апытанне інстытута Odoxa, праведзенае для часопіса Temoignage chretien (Хрысціянскае сведчанне).

Як вынікае з даных, 70 працэнтаў апытаных лічаць, што такая камісія можа дапамагчы Касцёлу вярнуць давер грамадства. 54 працэнты бачаць у расследаваннях рызыку таго, што вобраз святара будзе пададзены скажона.

Прэс-сакратар фрацузскага епіскапату Олівер Рыбаду ў сваю чаргу адзначае, што камісія па расследаваннях павінна займацца не толькі выпадкамі педафіліі ў Касцёле, але ўсімі выпадкамі, якія датычаць французскага грамадства.

У апытанні брала ўдзел 1014 французаў, з якіх 60 працэнтаў з’яўляюцца католікамі і 16 працэнтаў наведваюць касцёлы прынамсі раз на год.

Абноўлена 10.10.2018 16:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.