Пошук

13.09.2018 10:50   CREDO

Рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус з Лізьё і яе бацькоў, святых Луі Мартэна і Зэлі Герэн, наведаюць Скандынавію. Яны ўпершыню апыняцца за Палярным кругам.

Пачынаючы з 28 верасня рэліквіі будуць знаходзіцца ў Швецыі, з 6 кастрычніка – у Нарвегіі, з 19 кастрычніка – у Даніі, з 24 кастрычніка – у Фінляндыі, а з 3 лістапада – у Ісландыі, дзе ў гэты час будзе святкавацца 50-годдзе дыяцэзіі Рэйк’явік.

У 2013 годзе рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус пілігрымавалі па Беларусі.

У Лізьё рэліквіі вернуцца 12 лістапада. Мэта пілігрымкі рэліквій сям'і Мартэнаў – падтрымка сем'яў у скандынаўскіх краінах, а таксама, як напісалі мясцовыя біскупы ў пастырскім лісце пра гэту падзею, – узмацненне веры католікаў.

Цэнтральным пунктам пілігрымкі стане святая Імша 6 лістапада ў шведскім горадзе Вадсцена, якую ўзначаліць старшыня епіскапату Скандынавіі – біскуп з Капенгагена Чэслаў Козан.

Сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Скандынавіі с. Ганна Мірыям Кашнер звярнула ўвагу, што святая Тэрэза з Лізьё – апякунка місій, а «нашы краіны – гэта місійная тэрыторыя». Акрамя таго, ва ўсіх скандынаўскіх краінах ёсць кармэліцкія кляштары, а Тэрэза ад Дзіцятка Езус была кармэліткай з 16 гадоў жыцця ажно да смерці ў 24 гады.

«Я ведаю, што ў іншых краінах, якія ўжо наведалі гэтыя рэліквіі, было нямала навяртанняў католікаў», – заўважыла манахіня.

Абноўлена 13.09.2018 12:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа