Пошук

31.07.2018 09:00   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Удзельнікі «Тур дэ Франс» у гроце Аб’яўленняў у Люрдзе

27 ліпеня 19-ы 200-кіламетровы этап славутай шматдзённай велагонкі стартаваў практычна ад санктуарыя Маці Божай у Люрдзе (Францыя).

Кожныя некалькі гадоў шлях гонкі праходзіць праз Люрд, але гэтым разам стартавы гарадок знаходзіўся ўсяго ў некалькіх дзясятках метраў ад санктуарыя. Дзякуючы гэтаму многія веласіпедысты маглі памаліцца ў Гроце Аб’яўленняў.

Такім чынам, зоркі сусветнага веласпорту наведалі марыйны санктуарый у 160-ыя ўгодкі аб’яўленняў тут Маці Божай. У санктуарыі спартоўцаў чакала адмысловая праграма.

Увечары 26 ліпеня на традыцыйную працэсію са свечкамі можна было прыйсці з роварам. Мясцовы біскуп Нікаля Брувэ благаславіў двухколавыя транспартныя сродкі і іх уладальнікаў, а 27 ліпеня раніцай іерарх узначаліў для ўдзельнікаў «Тур дэ Франс» св. Імшу ў гроце Аб’яўленняў.

«Гэта можа здацца дзіўным, калі мы бачым „Тур дэ Франс“ тут, у санктуарыі, — сказаў на пачатку Эўхарыстыі біскуп Брувэ. — Гэтыя дзве рэальнасці добра вядомыя ў свеце, вельмі папулярныя, але не часта сустракаюцца. Сёння гэта адбылося. Мы прымаем і пазнаем адно аднаго.

Насамрэч, спорт мае шмат агульнага з хрысціянскім жыццём.

Наш санктуарый адкрыты для ўсіх. Мы радыя гэтай сустрэчы, мы давяраем яе Богу і молімся асаблівым чынам за тых, хто прыехаў сюды, каб ласка Божая сышла на іх. Усіх веласіпедыстаў мы давяраем Марыі Каралеве Супакою».

«Тур дэ Франс» ужо ў чацвёрты раз быў госцем марыйнага санктуарыя ў Люрдзе. Упершыню гоншчыкі прыехалі сюды 70 гадоў таму. Перад гэтым горад быў мэтай аднаго з этапаў велагонкі ў 2011 г.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця