11 ліпены, у пік турыстычнага сезона, у Рыме зноў стаў даступным для наведванняў археалагічны комплекс у манаскім садзе пры базыліцы св. Паўла за Мурамі. Цяпер яго можна ўбачыць у адноўленым выглядзе.
Экспазіцыя дае магчымасць пілігрымам і турыстам занурыцца ў рымскае Сярэднявечча. Гэты культурны аб’ект з’явіўся на турыстычнай мапе Вечнага горада пяць гадоў таму, а новае афармленне помніка археалогіі ў музейным плане больш дасканалае і выканана з выкарыстаннем сучасных тэхналогій ілюмінацыі.
Праект музеіфікацыі археалагічнага комплекса і яго аднаўлення быў рэалізаваны Адміністрацыяй Папскіх базылік у супрацоўніцтве з аддзеламі хрысціянскіх старажытнасцяў і рэстаўрацыі Ватыканскіх музеяў, Папскім інстытутам хрысціянскай археалогіі, Вышэйшай школай архітэктурнага мастацтва і ўніверсітэтам «Ла Сап’енца». У выніку была завершана рэстаўрацыя і расчыстка старажытных муроў, праведзены рамонт падлогаў, сценаў і столяў, пашырана база даведачных матэрыялаў.
Унікальны археалагічны аб’ект прыцягвае ўвагу гісторыкаў, пілігрымаў і турыстаў з усяго свету.