Сумесная заява Маскоўскага патрыярха Кірыла і папы Францішка, пра якую са спасылкай на кіраўніка аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна (Алфеева) паведамлялі СМІ ў красавіку, насамрэч не была падпісана.
Як стала вядома журналістам незалежнага інфармацыйнага агенцтва The Daily Beast, такая ініцыятыва, хоць і абмяркоўвалася, аднак не была ўзгоднена іерархамі на вышэйшым узроўні.
З журналісцкага расследавання вынікае, што, нягледзячы на знешне высакародныя матывы выступіць супраць насілля ў спакутаванай краіне, прапанова падпісання заявы насамрэч паходзіла з палітычна ангажаванага асяроддзя і мела на мэце не сапраўднае дабро сірыйскага народа, а рэалізацыю прапагандысцкіх намераў асобных удзельнікаў канфлікту ў Сірыі. У выніку, як паведамляецца, гэтая ініцыятыва не знайшла падтрымкі таксама сярод кіраўнікоў іншых Праваслаўных Цэркваў, у тым ліку ў Канстанцінопальскага патрыярха Барталамея І.