Пошук


«Калі шчыра, ты яго не шакуеш», — кажа плакат, на якім каталіцкі святар з вялікімі вачыма слухае споведзь у канфесіянале.

Падобныя і іншыя білборды стварыў «Інстытут Рут» — каталіцкая прасямейная і пралайф-арганізацыя. Яна размясціла білборды на вуліцах амерыканскіх гарадоў і заклікае рабіць гэта ў сацсетках.

З іншага білборда святы Тамаш Аквінскі кажа нам: «Грэх робіць цябе дурнем».


«Кампанія „Ідзі да споведзі“ — гэта спосаб нагадаць людзям, што Бог поўны літасці і мы можам у любы час прыйсці да Яго з нашымі грахамі і знайсці прабачэнне. Ці ёсць лепшы для гэтага час, чым пост?» — кажа доктар Джэніфер Робак Морз, заснавальніца і кіраўнік арганізацыі.

«Сем’і разбураюцца не самі па сабе. Не самі па сабе распадаюцца шлюбы. Гэта вынік таго, што хтосьці грашыць. Найлепшы паратунак для шлюбу — гэта пакаянне», — дадае Джэніфер Морз.

Абноўлена 09.03.2018 15:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.