Пошук

21.02.2018 17:56   Паводле: deon.pl

Гэтыя манахіні збіралі грошы на будаўніцтва прытулка для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Збор ахвяраванняў ішоў вельмі павольна, але яны знайшлі выйсце.

Усё змянілася пасля таго, як нехта ў чарговы раз пажартаваў з сясцёр, параўнаўшы іх чорна-белыя габіты з колерам пінгвінаў.

Дамініканкі не пакрыўдзіліся, а знялі жартаўлівы 10-секундны ролік да Міжнароднага дня пінгвіна, які за некалькі дзён у інтэрнэце стаў вірусным.

Сваім ролікам сёстры хацелі звярнуць увагу інтэрнэт-кам’юніці на збор дабрачынных ахвяраванняў на будаўніцтва прытулка.

Манахіні ўтрымліваюць дом для хлопцаў з абмежаванымі магчымасцямі. Туды трапляюць найчасцей юнакі з сіндромам Даўна. Вясной 2017 годзе яны апекаваліся 56 хлопцамі. Але ўтрымліваць прытулак, які б адпавядаў усім нормам для такой установы, з кожным месяцам было ўсё цяжэй.

Дамініканкі вырашылі пабудаваць новы дом, які задаволіў бы патрабаванні санітарных і пажарных служб. Але будаўніцтва апынулася непад’ёмным — 5 млн злотых.

Праз некалькі месяцаў пасля запісу роліка пра пінгвінаў, а таксама шматлікіх інтэрв’ю на радыё і тэлебачанні ўжо ў пачатку 2018 года неабходная сума была сабраная.

Новы дом яшчэ не здадзены ў эксплуатацыю, але ўжо ўзведзены

Але нягледзячы на гэта, па-ранейшаму стаіць пытанне пра спецыялізаванае абсталяванне для дома-прытулка, якое каштуе 1 млн 400 тыс злотых. Сёстры працягваюць краўдфандынгавую кампанію і з ахвотай расказваюць пра дабрачынны праект у СМІ.

«Мы хочам, каб ніводзін квадратны сантыметр нашага новага дома не нагадваў дзяржаўную ўстанову — гэта павінен быць утульны дом са шпалерамі, якія раскажуць пра захапленні нашых выхаванцаў», — тлумачаць сёстры.

Законніцы таксама прызналіся, што хочуць побач з домам узвесці ўтульную кватэру, дзе хлопцы змаглі б пад наглядам сясцёр весці самастойнае жыццё і трымаць хатніх жывёл.

«Мы нават запланавалі набыць альпакаў (падобная да ламы жывёліна — рэд.) для тэрапеўтычных мэтаў», — дадаюць яны.

Сёстры дамініканкі так спадабаліся гледачам перадачы «Dzień Dobry TVN», што тыя нават прысудзілі законніцам штогадовую ўзнагароду тэлеканала для самых пазітыўных гасцей эфіру.

Абноўлена 21.02.2018 18:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа