Пошук

21.02.2018 12:29   Аляксандр Гелагаеў / Паводле: lifesitenews.com / Catholic.by
Віктар Обран на канферэнцыі па праблемах сям'і ў Будапешце

Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заклікаў захаваць хрысціянскую ідэнтычнасць, адзначаючы праблемы масавай міграцыі мусульманскага насельніцтва ў Еўропу.

«Змрочныя прадказанні гучалі заўсёды, аднак што турбуе зараз — гэта тое, што яны заснаваныя на матэматыцы, на лічбах, зменах, якія можна падлічыць», — сказаў прэм’ер, выступаючы са штогадовым зваротам да грамадзян.

Як вынікае з аналізy лічбаў, тэмпы міграцыі ў еўрапейскія краіны на захад ад Венгрыі будуць расці, пры гэтым скарачаецца нараджальнасць мясцовага насельніцтва, як, напрыклад, у Германіі, адзначыў Орбан.

«Калі ўсё будзе працягвацца так, як адбываецца зараз, у буйнейшых гарадах Еўропы сфармуецца мусульманская большасць. Наша культура, наша ідэнтычнасць і нашыя нацыі перастануць існаваць. Магчыма, маюць рацыю тыя, хто кажа, што ніхто спецыяльна не забівае цывілізацыі, яны гінуць у выніку суіцыду», — заявіў палітык.

Такім чынам «гібель Еўропы» можа адбыцца ўжо ў 2050-х гадах — гэты працэс змогуць убачыць нават сённяшнія 50-60-гадовыя людзі на свае вочы, не кажучы ўжо пра іх дзяцей і ўнукаў.

«Мы антыкамуністы і патрыёты, мы зацята любім Венгрыю і гатовыя зрабіць для яе ўсё», — заключыў Орбан, дадаўшы, што настроі ў Еўропе паступова змяняюцца ў бок большай увагі да абароны межаў хрысціянскага кантынентa.

Абноўлена 21.02.2018 14:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа