Урад Палесціны папрасіў Ватыкан правесці канферэнцыю ўсіх хрысціянскіх Цэркваў адносна статусу Іерусаліма.
«Падчас такой сустрэчы прадстаўнікі ўсіх Цэркваў і супольнасцяў павінны ўсвядоміць, што хрысціяне не павінны адмаўляцца ад сваіх інтарэсаў, якія заўсёды звязаны з горадам, дзе быў укрыжаваны і ўваскрос Езус», — адзначыў палесцінскі міністр замежных спраў Рыяд аль-Малікі.
Падчас сустрэчы з ватыканскім Дзяржсакратаром кардыналам П’етро Паралінам у мінулы чацвер у Рыме палесцінскі палітык звярнуў увагу на вынікі рашэння амерыканскага прэзідэнта аб прызнанні Іерусаліма сталіцай Ізраіля і пераносе сюды з Тэль-Авіва пасольства ЗША.
Паводле слоў аль-Малікі, такі «аднабаковы крок» ЗША падрывае магчымасць пазітыўнага вырашэння ізраільска-палесцінскага канфлікту.