Пошук

12.02.2018 11:22   KAI.pl

У свята аб’яўлення Маці Божай Люрдскай 11 лютага біскуп дыяцэзіі Бавэ Жак Бенуа-Ганэн агучыў невытлумачальнае з пункту гледжання медыкаў аздараўленне с. Бэрнадэт Мар’ё, 79-гадовай законніцы.

Гэта 70-ы цуд, прызнаны і пацверджаны афіцыйна Каталіцкім Касцёлам, праз заступніцтва Марыі Беззаганнай з Люрда з моманту першага Яе аб’яўлення св. Бэрнадэце Субіру 11 лютага 1858 года.

Французская законніца з Супольнасці аблатак Найсвяцейшага Сэрца Езуса с. Бэрнадэт Мар’ё пакутавала з канца 1960-х на паралюш паяснічнага і крыжавога аддзелаў, які часта называюць «сіндромам конскага хваста».

З 1987 года хворая не магла рухацца. Аздараўленне адбылося 11 ліпеня 2008 года падчас благаслаўлення Найсвяцейшым Сакрамэнтам пасля адарацыі, але аб’яўлена пра яго было толькі ў наш час у гадавіну 160-й гадавіны аб’яўлення Марыі ў гэтым месцы.

Першы цуд аздараўлення ў Люрдзе звязаны з выпадкам 38-гадовай францужанкі Катрын Латапі, якая паўтара гады пакутавала на паралюш локця і слабую адчувальнасць плячэй. Яна была аздароўлена 1 сакавіка 1858 года, калі аб’яўленні яшчэ працягваліся. Тады цуд быў прызнаны праз 4 гады.

Акрамя афіцыйна прызнаных аздараўленняў, у бюро ў Люрд прыйшло яшчэ каля 7 тысяч паведамленняў пра розныя аздараўленні, здзейсненыя праз заступніцтва Маці Божай.

Абноўлена 12.02.2018 16:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.