Зборная Беларусі стала дзясятай на XII Чэмпіянаце Еўропы сярод каталіцкіх святароў па міні-футболе. У матчы за дзявятае месца беларусы па пенальцi саступілі гаспадарам турніру — зборнай Італіі — з лікам 2:4.
Гульня скончылася нiчыёй (0:0), таму зыход матчу вырашыла серыя пенальцi, у якой пашанцавала iтальянцам.
Кубак выйгралі святары з Польшчы, якія дзякуючы фінальнай перамозе над партугальцамі (1:0) сталі шасціразовымі чэмпіёнамі Еўропы. Чатыры разы турнір выйгравала каманда Партугалii, якая па колькасці тытулаў цяпер займае другое месца.

Чэмпіянат праходзіў з 5 па 8 лютага ў італьянскім горадзе Брэшыя.
Варта адзначыць, што сёлета на ім за каманды Венгрыі і Чарнагорыі гулялі два біскупы.
Турнір па міні-футболе сярод святароў быў ініцыяваны духавенствам Аўстрыі. Першы чэмпіянат прайшоў у 2004 годзе ў Айзенштаце.
У турніры ў Брэшыі прымала ўдзел 250 святароў з 16 каманд. У 2019 годзе чэмпіянат плануюць правесці ў Чарнагорыі.
Як згулялі іншыя?
1-е месца — Польшча
2-е месца — Партугалія
3-е месца — Славакія
4-е месца — Венгрыя
5-е месца — Боснія і Герцагавіна
6-е месца — Аўстрыя
7-е месца — Харватыя
8-е месца — Румынія
9-е месца — Італія
10-е месца — Беларусь
11-е месца — Албанія
12-е месца — Славенія
13-е месца — Чэхія
14-е месца — Казахстан
15-е месца — Украіна
16-е месца — Чарнагорыя