Санктуарый Маці Божай у Фаціме ў 2017 годзе, падчас 100-годдзя марыйных аб’яўленняў, наведала рэкордная лічба 9,4 млн пілігрымаў.
Гэтыя даныя ўключаюць у сябе 5 млн чалавек, якія прымалі ўдзел у святых Імшах. Акрамя партугальцаў, найбольш шматлікімі былі групамі пілігрымаў з Іспаніі, Італіі, Польшчы і ЗША.
2017 год завяршыў дзесяцігадовы перыяд падрыхтоўкі да святкавання 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў (2007–2017). За гэты перыяд санктуарый наведала 72 мільёны пілігрымаў.
Паводле слоў кусташа санктуарыя кс. Карласа Кабесіньяса, у мінулым годзе ў Фаціму прыбыло таксама 31,5 тыс пілігрымаў з Азіі (В’етнам, Філіпіны, Паўднёвая Карэя, Кітай).
«Стагоддзе аб’яўленняў падкрэсліла сусветнае вымярэнне Фацімы», — адзначыў кусташ.
У папярэднія гады Фаціму наведвала па 5–6 млн пілігрымаў. Папярэдні рэкорд наведвальнасці быў усталяваны ў 2015 годзе, калі санктуарый прыняў амаль 6,7 млн чалавек. У 2017 годзе чакалася, што Фаціму наведае каля 8 млн пілігрымаў, але лічба дасягнула 9,4 млн.