Пошук

07.02.2018 13:07   Паводле: dailywire.com / Catholic.by

Фільм пра апошнія дні жыцця апостала Паўла выйдзе на экраны ў ЗША 28 сакавіка 2018 года. У галоўнай ролі здымецца адзін з акцёраў серыяла «Гульня прастолаў».

Рэжысёр фільма — Эндру Х’ят, стваральнік стужкі «Поўная ласкі», прысвечанай Марыі. Гэты фільм у 2016 годзе атрымаў узнагароду на Ватыканскім фестывалі хрысціянскага кіно.

Апостала Паўла, які чакае смяротнага пакарання ў вязніцы імператара Нерона, іграе Джэйс Фолкнер, англійскі акцёр, які іграў Рэндыла Тарлі ў «Гульне прастолаў».

Джэйс Фолкнер у вобразе героя «Гульні прастолаў»

Апостала Луку іграе Джым Кэвізел, які выконваў галоўную ролю ў эпахальным фільме Мэла Гібсана «Пакуты Хрыстовы».

Абноўлена 07.02.2018 17:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.