Моладзевы форум праваслаўнай моладзі адбудзецца ў польскай сталіцы 15 лютага.
Боская літургія ў мітрапалітальнай катэдры св. Марыі Магдалены, візіт у Музей Варшаўскага паўстання і музей гісторыі польскіх яўрэяў POLIN —толькі некаторыя пункты сёлетняга праваслаўнага СДМ.
«Па благаслаўленні Мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы, брацтва праваслаўнай моладзі ў Польшчы мае гонар запрасіць праваслаўную моладзь да ўдзелу ў агульнапольскім святкаванні Сусветнага дня праваслаўнай моладзі», — адзначаецца ў запрашэнні да моладзі.
Адна з частак сустрэчы будзе арганізавана ў спартыўнай зале, дзе для ўдзельнікаў выступяць артысты тэатраў і спевакі.
Сусветны дзень праваслаўнай моладзі праводзіцца з 1992 года па ініцыятыве «Сіндэсмас» — міжнароднай царкоўна-грамадскай арганізацыі, якая з’яўляецца буйнейшай у свеце федэрацыяй праваслаўных брацтваў і багаслоўскіх школ.